Burning Man: якой будзе беларуская MARA пасярод пустэльні Блэк Рок — эфір

Валерый Астрынскі / Еўрарадыё
Штогод у пустэльні Блэк Рок, што на тэрыторыі штату Невада, праходзіць Burning Мan — самы вядомы ў свеце фестываль альтэрнатыўнай сучаснай культуры. Безумоўна, беларусы на той фэст завітвалі, і не адзін раз. Вось толькі ніколі яшчэ на Burning Man не было беларускага кэмпу. Але будзе, сказалі беларусы і, каб зрэалізаваць сваю мару, сабралі каманду з 35 апантаных. А свой будучы лагер у пустэльні Блэк Рок вырашылі назваць “МАRА”.
Чым адметны фестываль альтэрнатыўнай сучаснай культуры Burning Мan і хто можа паставіць на ім свой кэмп? Якой будзе канцэпцыя беларускага кэмпу і пры чым тут лазьня і дранікі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае адзін з арганізатараў беларускага кэмпу на фэсце Burning Man, прадпрымальнік Валерый Астрынскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.