Брэсцкі школьнік зламаў нагу ў аўтобусе, кіроўца якога рэзка затармазіў

Брэсцкі школьнік зламаў нагу ў аўтобусе, кіроўца якога рэзка затармазіў

У Брэсце ў рэйсавым аўтобусе маршрута №3 пацярпеў 10-гадовы пасажыр. Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ, гэта здарылася раніцай 15 верасня на вуліцы Маскоўскай. Аўтобус МАЗ ехаў па другой паласе руху. Кіроўца знізіў хуткасць пры збліжэнні з аўтамабілем, які рухаўся па першай паласе ў спадарожным кірунку і ажыццявіў манеўр перастраення ў другую паласу.

У выніку рэзкага тармажэння аўтобуса хлопчык, які знаходзіўся ў салоне, упаў і атрымаў закрыты пералом нагі.

Па факце гэтага здарэння праводзіцца праверка.

Фота з архіву