БПЛА імя Мікіты Крыўцова змяняе назву
Вынікі дзейнасці байцоў групы імя Крыўцова / полк Каліноўскага
У сувязі з пашырэннем палкавое БПЛА імя Мікіты Крыўцова змяняе назву на Тактычная група Крыўцова, паведамляе прэс-служба палка Каліноўскага.
На гэты час Тактычная група Крыўцова мае:
— аддзяленне аэраразведкі і карэкціроўкі;
— аддзяленне FPV; аддзяленне "крылаў" і далёкай разведкі;
— аддзяленне мінамётных разлікаў.
Паведамляецца, што група паспяхова выконвае баявыя задачы на самых гарачых участках фронту і зʼяўляецца адным з самых эфектыўных падраздзяленняў Ппалка Каліноўскага