"Беллеспаперапрам" праз санкцыі згубіў 40% экспарту
Праз заходнія санкцыі дзяржканцэрн "Беллеспаперпрам" згубіў 40% свайго экспарту. Менавіта такую долю сваёй прадукцыі беларускія дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы пастаўлялі ў Еўрасаюз.
"Мы павінны разумець, што санкцыі нас не маглі не закрануць, паколькі звыш 40% экспарту прадукцыі, якую прадпрыемствы канцэрна вырабляла, адпраўлялася на рынкі Еўрапейскага саюза", — прызнаецца старшыня канцэрна Міхаіл Касько ў інтэрв'ю тэлеканалу СТБ.
"Беллеспаперпрам" шукае альтэрнатыўныя рынкі сбыту ў Расіі ды Кітаі.