Беларусы Швецыі з пратэрмінаванымі пашпартамі могуць атрымаць дакумент замежніка
Стакгольм / pixabay.com
Беларусы Швецыі з пратэрмінаванымі пашпартамі змогуць атрымаць дакумент замежніка. Такое тлумачэнне заканадаўства дала шведская міграцыйная служба.
Законы Швецыі дазваляюць прадастаўляць від на жыхарства нават у тых выпадках, калі нацыянальны пашпарт адсутнічае ці няма магчымасці яго атрымаць "на працягу разумнага часу". "У цяперашніх умовах можна меркаваць, што заяўнік з Беларусі, які знаходзіцца за мяжой, не мае магчымасці атрымаць пашпарт у разумны тэрмін, — гаворыцца ў дакуменце. — Беларусы не павінны заахвочвацца да паездак на радзіму для атрымання пашпартоў".
Нядаўна ўлады Аўстрыі таксама заявілі, што будуць прызнаваць сапраўднымі пратэрмінаваныя беларускія пашпарты.