Беларускія сцягі з’явіліся на еўрамайдане ў Луцку (фота)

Бел-чырвона-белыя сцягі лунаюць над намётавым мястэчкам у цэнтры горада і вісяць ў так званым “еўрабусе” — месцы адпачынку пратэстоўцаў.



Нагадаем, што акцыі пратэсту ва Украіне пачаліся пасля таго, як 21 лістапада урад вырашыў адкласці падпісанне пагаднення аб асацыяцыі з Еўрасаюзам. Пратэстоўцы называюць іх еўрамайданамі. Мітынгі адбываюцца не толькі ў Кіеве, але і ў многіх іншых украінскіх гарадах.



Найбольшая акцыя прайшла 24 лістапада ў Кіеве. На вуліцы ўкраінскай сталіцы выйшла, паводле падлікаў арганізатараў, 100 тысяч чалавек. Падчас шэсця адбыліся сутычкі мітынгоўцаў з міліцыяй. Пасля заканчэння мітынгу на Еўрапейскай плошчы Кіева былі пастаўленыя намёты. Пратэстоўцы заявілі, што "будуць стаяць да перамогі".
 

Украінская міліцыя пачала дзве крымінальныя справы за штурм Кабміна (відэа)