Беларускія футбалісткі ў Лізе нацый згулялі ўнічыю з фінкамі
Жаночая зборная Беларусі па футболе / t.me/wfbelarus/
Беларускія футбалісткі ў Лізе нацый УЕФА згулялі ўнічыю з фінкамі — 0:0. Матч прайшоў у пятніцу ў Італіі.
Гэта была трэцяя гульня беларусак. Раней яны прайгралі зборнай Венгрыі (0:2) і згулялі ўнічыю з Сербіяй (0:0).
Зборная Беларусі набрала 2 ачкі і займае апошняе месца. 8 красавіка яна згуляе са зборнай Сербіі.