Беларускія банкі падключыліся да расійскага аналагу сістэмы SWIFT
SWIFT з'яўляецца міжнароднай сістэмай для правядзення трансгранічных плацяжоў і пераводаў / Reuters
Банкі Беларусі падключыліся да расійскага аналагу сістэмы SWIFT, паведамляе Sputnik Беларусь са спасылкай на начальніка ўпраўлення Дэпартамента нацыянальнай аплатнай сістэмы Банка Расіі Дзяніса Барышкова.
Расійскі аналаг SWIFT у Расіі называецца "Сістэма перадачы фінансавых паведамленняў". Па словах прадстаўніка Цэнтрабанка, да сістэмы падключаныя сёння ўсе беларускія банкі.
У цяперашні час да расійскай сістэмы перадачы фінансавых паведамленняў маюць доступ 23 краіны.