Беларускіх і расійскіх біятланістаў не дапусцяць да міжнародных турніраў
Беларускіх і расійскіх біятланістаў не дапусцяць да міжнародных турніраў, якія праводзіць Міжнародны саюз біятланістаў (IBU). Адпаведнае рашэнне было прынятае на кагрэсе арганізацыі ў Зальцбургу.
За адхіленне спартоўцаў Беларусі і Расіі прагаласавалі 39 нацыянальных федэрацый, супраць — дзве, яшчэ пяць устрымаліся, паведамляе Беларускі фонд спартовай салідарнасці.
Таксама кангрэс IBU пастанавіў прыпыніць дзейнасць расійскай і беларускай федэрацый, пакуль яны не прадэманструюць сваю поўную прыхільнасць падтрымцы і прасоўванню мэтаў і прынцыпаў IBU.
За прапанову выказаліся 40 удзельнікаў, супраць — 1, астатнія ўстрымаліся.