Беларуская кухня ўвайшла ў топ-100 найлепшых кухняў свету
Мачанка / bestbelarus.by
Беларуская кухня трапіла ў топ-100 найлепшых кухняў свету паводле версіі партала teasteatlas.com і заняла 79-е месца.
Як піша "Точка", TasteAtlas — гэта папулярнае інтэрнэт-выданне, якое спецыялізуецца на кулінарыі з усяго свету. Месцы ў топе вызначаюцца паводле рэйтынгу.
Пры фарміраванні рэйтынгу партал ацэньвае тры асноўныя пазіцыі: першае — самыя цікавыя стравы, другое — найлепшыя вытворцы далікатэсаў, трэцяе — знакамітыя кулінарныя ўстановы.
Што ацанілі найбольш
Найсмачнейшымі беларускімі стравамі партал назваў мачанку, жур, сырнікі, калдуны і верэшчаку. А вось дранікі цікавасці ў выдання не выклікалі.
Сярод вытворцаў далікатэсаў вылучылі піваварню "Маланка", кандытарскую Prime Chocolate і алкагольны брэнд "Бульбашъ".
Перакусіць TasteAtlas раіць у мінскіх установах. Сярод іх — "Кухмістр", "Камяніца" і нават сетка рэстаранаў народнай кухні "Васількі".