Беларускамоўная школа за мяжой? Рэальна, калі беларусы арганізуюцца — эфір
Паліна Прысмакова / Еўрарадыё
Пытанне атрымання адукацыі на беларускай мове для дзяцей вымушаных эмігрантаў уздымаецца ў дыяспарах розных краін (і ў каментарах да стрымаў Еўрарадыё) вельмі часта. І размова не пра школкі выхаднога дня, якіх ініцыятыўныя выкладчыкі і энтузіясты стварылі ўжо шмат. Гаворка пра дзяржаўныя “сярэднія” школы. Дзе б беларускіх дзяцей вучылі паводле стандартных школьных праграм, але на беларускай мове. Здаецца, у Вільні такое магчымае.
Ці ёсць рэальная магчымасць адкрыць школу з беларускай мовай выкладання і што для гэтага патрэбнае? Што перашкаджае адкрыць такія школы і ці сапраўды гэта трэба беларусам Вільні? Ці магчыма паўтарыць “кейс Вільні” у Польшчы, каб і тут беларускія дзеці маглі атрымліваць адукацыю па-беларуску? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прафесарка кафедры дзяржаўнага кіравання фларыдскага Атлантычнага ўніверсітэта (Маямі, ЗША), даследчыца эканамічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта, сяброўка Рады БНР Паліна Прысмакова.