Беларускага веласіпедыста дыскваліфікавалі за допінг
Беларускага веласіпедыста Іллю Каршуновіча на два гады дыскваліфікавалі за допінг, паведамляе nada.by. Згадваецца забароненае рэчыва Carboxy — THC (S8).
Дыскваліфікацыя 23-гадовага Каршуновіча адлічваецца ад 17 студзеня 2022-га. Ануляваныя вынікі спаборніцтваў ў пачатку ліпеня мінулага года.