Беларуска знялася ў аскараноснай стужцы “Анора”. Эфір з Марыяй Тычынскай
Марыя Тычынская / Maria Tichinskaya
Безумоўным трыумфатарам сёлетняй цырымоніі “Оскар” стала камедыйная драма “Анора” індзі-рэжысёра Шона Бэйкера. Трагікамічная казка пра раман па разліку амерыканскай секс-супрацоўніцы і сына расійскага алігарха адзначылася адметнай акалічнасцю: у кастынгу праекта, на эпізадычных ролях, адшукаліся дзве беларускі, што эмігравалі ў ЗША. Адна з іх — брэнд-менеджарка бьюці-салона на Манхэтэне Марыя Тычынская.
Як без акторскай адукацыі ўдалося трапіць на здымачную пляцоўку настолькі паспяховага праекта? Як складваліся адносіны з рэжысёрам і іншымі акторамі? Чаму аказалася ў эміграцыі? Ці цяжка весці бізнес у Нью-Ёрку? Пра ўсё гэта паразмаўляем з Марыяй Тычынскай падчас стрыму.