Беларуска Таццяна Ткачова — сярод лаўрэатаў World Press Photo

Беларуска Таццяна Ткачова — сярод лаўрэатаў прэстыжнай штогадовай прэміі для фотажурналістаў World Press Photo за 2019 год. Яе здымак з серыі "Паміж правам і сорамам", які распавядае пра жанчын, якія зрабілі аборты, заняў другое месца ў намінацыі "Партрэты" сярод фотагісторый.
Ткачова — фотакарэспандэнт газеты "Звязда".

Таццяна Ткачова / instagram.com/tkachova_tanya
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.