Беларуска прыйшла ў госці — і атрымала катлетай у вока

Катлеты, ілюстрацыйнае фота

Катлеты, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Крымінальнай справай скончылася застолле, якое наладзіла ў сябе дома 47-гадовая жыхарка Баранавіцкага раёна.

У госці да яе прыйшла 57-гадовая прыяцелька. На кухні госця пераключыла ўвагу на мабільны тэлефон і не пачула звароту гаспадыні кватэры. Тады гаспадыня кінула ў яе катлету ў паніровачных сухарах, каб прыцягнуць увагу.

Катлета трапіла ў левае вока жанчыны, у выніку чаго тая атрымала траўмы і была вымушаная звярнуцца да медыкаў.

Эксперты з Дзяржкамітэта судовых экспертыз зафіксавалі ў жанчыны рану рагавіцы і склеры левага вока, ўскладненыя паражэннем сасудзістай абалонкі вока і зніжэннем вастрыні зроку. Гэтыя траўмы яны кваліфікавалі як менш цяжкія па прыкмеце значнай стойкай страты агульнай працаздольнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.