Беларусь не адмовіцца ад партнёрства з Расіяй дзеля ЕС
"Беларусь не гатова адмовіцца ад стратэгічнага партнёрства з Расіяй дзеля наладжвання адносінаў з Еўрасаюзам", — заявіў намеснік начальніка ўпраўлення знешнепалітычнага аналізу МЗС Андрэй Ярошкін, выступаючы 14 лістапада на Мінскім форуме.
"Расію і Беларусь звязваюць саюзніцкія адносіны, якія базуюцца на двухбаковых дагаворах. Мы маем намер імі кіравацца", — сказаў А.Ярошкін. Пры гэтым ён падкрэсліў, што захаванне суверэнітэту рэспублікі з'яўляецца "краевугольным каменем нашай інтэграцыі".
Аднак пастаноўка пытання "з кім быць Беларусі — з Расіяй ці Захадам?", на думку А.Ярошкіна, "надуманая і кан'юнктурная". "Нам патрэбныя і нармальныя адносіны з Еўропай, але развіваць адзін вектар за кошт іншага мы не маем намеру", — сказаў чыноўнік.
Пры гэтым А.Ярошкін зазначыў, што Беларусь "сапраўды гатова" развіваць адносіны з Еўрасаюзам. "Беларусь з'яўляецца цвёрдай прыхільніцай нарошчвання супрацоўніцтва, але пры гэтым выступае за павагу правоў бакоў, за ўзаемны ўлік інтарэсаў і недапушчальнасць выкарыстання інструментаў палітычнага, ваеннага або эканамічнага ціску ў міжнародных адносінах", — сказаў ён.
"Канешне, мы заўважылі, што змены ў эфектыўнасці развіцця нашых адносінаў з Еўропай адбыліся на фоне пэўнага ахаладжэння адносінаў па лініі Масква-Брусель, — зазначыў ён. — Аднак мне не хочацца верыць, што менавіта рост напружанасці ў адносінах з Масквой стаў прычынай развіцця нашай дзейнасці з Еўрасаюзам. Я дапускаю, што спасылкі на неабходнасць балансаваць паміж ЕС і Масквой выкарыстоўваліся некаторымі палітыкамі ў Еўрасаюзе з мэтай захаваць твар і змяніць сваю пазіцыю, адысці ад палітыкі ізаляцыі нашай краіны".
Адказваючы на пытанні ўдзельнікаў форуму, часовы павераны ў справах Еўракамісіі ў Мінску Жан-Эрык Хольцапфель нагадаў, што ЕС перадаў беларускаму ўраду пяць прапаноў па паляпшэнні сітуацыі ў краіне. Для іх выканання ў Беларусі ёсць час да красавіка 2009 года, калі Савет ЕС зноў разгледзіць пытанне аб санкцыях адносна беларускіх чыноўнікаў. "Праз пяць месяцаў будзе цікава паглядзець, што зробіць урад", — сказаў Ж.-Э.Хольцапфель.
У сваю чаргу, А.Ярошкін зазначыў, што не варта "зыходзіць з няправільнага ўяўлення аб тым, што Беларусь доўга стукалася ў дзверы ЕС". "Цікавасць узаемная, а любы дыялог вядзе да прагрэсу, — сказаў ён. — 12 гадоў былі страчаныя. Мы не хочам губляць час. Чакаць, што ўсе пытанні будуць знятыя заўтра або праз пяць месяцаў, не варта. Але давайце чакаць пазітыву", — сказаў А.Ярошкін.
БелаПАН