Беларус напаў на чужое дзіця ў аэрапорце Шарамеццева — малы ў коме

Аэрапорт Шарамеццева / Global Look Press
У маскоўскім аэрапорце Шарамеццева мужчына падышоў да чужога дзіцяці, падняў яго на рукі і з сілай кінуў аб падлогу. Пра гэты выпадак піша расійскі тг-канал Baza.
Інцыдэнт, як паведамляецца, здарыўся ўвечары 23 чэрвеня ў зоне выдачы багажу тэрмінала С. Мужчына (як выявілася, гэта быў 31-гадовы грамадзянін Беларусі Уладзімір В., які прыляцеў з Кабула) наблізіўся да двухгадовага хлопчыка, рэзка ўзяў яго на рукі і моцна кінуў на падлогу. Ад удару галавой малы страціў прытомнасць.
Дзіцяці аказалі першую дапамогу і шпіталізавалі ў дзіцячы клінічны цэнтр. Хлопчык знаходзіцца ў каматозным стане. Лекары дыягнаставалі ў яго ўдар галаўнога мозгу.
Мужчыну затрымалі і адправілі на медабследаванне. Відавочцы сцвярджаюць, што ён быў у відавочна неадэкватным стане.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.