Байцы Нацгвардыі "з фронту" прыйшлі ў Кіеў з патрабаваннем да ўлады (відэа)

Яны прыйшлі калонай да будынка Кабінета міністраў, каб прыцягнуць увагу да сваіх праблемаў. Пасля вяртання з зоны правядзення антытэрарыстычнай аперацыі, у тым ліку і з ваколіц Славянска, байцы даведаліся, што ім у дакументах запісалі нясенне службы ў... Днепрапятроўскай вобласці, альбо ў раёнах Данецкай вобласці, дзе баявых дзеянняў не было. У сувязі з гэтым, гвардзейцы плануюць таксама звярнуцца да кіраўніцтва Нацгвардыі і Міністэрства абароны, інфармуе УНН.



Там часам расійскія СМІ падаюць гэтую сітуацыю, як "бунт" аднаго з падраздзяленняў Нацыянальнай гвардыі.



У Міністэрстве абароны Украіны супакойваюць, што ўсе ўдзельнікі баявых дзеянняў атрымаюць адпаведныя пасведчанні.



Фота — УНН