БАТЭ згуляе ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый з батумскім "Дынама"
БАТЭ згуляе ў 2-м раўндзе кваліфікацыі футбольнай Лігі канферэнцый з батумскім "Дынама". Грузінская каманда ў першым раўндзе двойчы перамагла "Трэ Пенэ" з Сан-Марына (3:0 дома і 4:0 у гасцях).
Прэс-служба барысаўчан паведамляе, што першы матч з "Дынама" пройдзе 22 ліпеня на "Батумі-Арэне" (пачатак а 20-й гадзіне паводле беларускага часу), другі — 29 ліпеня на "Барысаў-Арэне" (пачатак таксама а 20-й).