Батальён "Азоў" разграміў тэрарыстаў у Марыупалі (фота)
Уначы ў гэтым горадзе ў Данецкай вобласці Украіны пачалася актыўная фаза антытэрарыстычнай аперацыі.
Як паведамляе ў Facebook прадстаўнік батальёна спецпрызначэння "Азоў", зенітнай устаноўкай былі знішчаныя барыкады, пабудаваныя ў горадзе тэрарыстамі, іх рухомая тэхніка (у тым ліку бронемашына) і штаб. Байцы батальёна на чале з Андрэем Білецкім увайшлі на тэрыторыю ўмацаванага раёна, дзе працягваецца бой.
Дэпутат украінскага парламента, экс-кандыдат у прэзідэнты Алег Ляшко дадае, што падчас штурму штаба тэрарыстаў быў цяжка паранены адзін баец "Азова". Было налічана 5 забітых баевікоў і некалькі параненых. Ляшко адзначае, што абаронцы штабу выкарыстоўвалі кулямёты, аўтаматы, гранаты, у іх была выбухоўка. Шмат тэрарыстаў пасля ўдалага штурму ўкраінскімі сілавікамі барыкады на вуліцы Грэцкай разбегліся. Перастрэлкі працягваюцца ў розных раёнах горада. Украінскія спецназаўцы праводзяць "зачыстку" вуліц.
Выбухоўка, забраная ў тэрарыстаў. Фота з Facebook Алега Ляшка.
Спіс тэрарыстаў, якія атрымлівалі зброю. Фота з Facebook Алега Ляшка.
Камандзір адной з штурмавых груп ўкраінскіх сілавікоў, былы крымскі міліцыянт Сяргей. Фота з Facebook Алега Ляшко.
Авакаў: У Марыупалі ліквідуем тэрарыстаў крымінальнага аўтарытэта Чачэна
Фота — ria.ru, АР