Баевікі "ДНР" захапілі аўтобус з дзецьмі-сіротамі

Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на прэс-службу Данецкай абласной дзяржадміністрацыі.



25 дзяцей, у тым ліку сіроты і выхаванцы дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, выехалі зранку 12 чэрвеня на аздараўленне ў Днепрапятроўскую вобласць. Іх аўтобус, які ехаў у суправаджэнні машыны ДАІ, спынілі на адным з блокпастоў прадстаўнікі так званай "Данецкай народнай рэспублікі". Баевікі забралі ў даішнікаў мабільныя тэлефоны. Пасля гэтага аўтобус з дзецьмі ў суправаджэнні ўзброеных людзей адправіўся ў напрамку Крыма. Дзеці засталіся без суправаджальных дакументаў і дапамогі.



Зараз аблдзяржадміністрацыя высвятляе падрабязнасці здарэння.



Фота — Reuters