Авакаў: У Марыупалі ліквідуем тэрарыстаў крымінальнага аўтарытэта Чачэна

Арсен Авакаў піша ў Facebook, што яе задачай была ліквідацыя "умацаванага раёна тэрарыстаў ДНР на чале з крымінальным аўтарытэтам па мянушцы Чачэн". Раён у цэнтры Марыупаля, дзе яна праводзіцца, ачэплены. У аперацыі ўдзельнічае не толькі батальён спецпрызначэння "Азоў", але і іншыя падраздзяленні — Нацгвардыя, батальён "Дняпро-1". Блокпасты вакол горада ўзяло пад кантроль украінскае войска.



Авакаў сцвярджае, што аперацыя праходзіць паспяхова: "Усе ключавыя апорныя пункты тэрарыстаў на гэты час узятыя пад кантроль. Падбіты брдм (бронемашына — Еўрарадыё), знішчаныя снайперскія кропкі тэрарыстаў. Страты з боку тэрарыстаў высокія. З нашага боку стратаў няма — двое байцоў параненыя". Аперацыя працягваецца.


 

Фота — Reuters, ria.ru