Аўтар фразы пра рускі ваенны карабель звольніўся з марской пяхоты

Раман Грыбаў / fecebook.com
Марскі пяхотнік Раман Грыбаў, які паслаў на тры літары рускі ваенны карабель, абвясціў, што сыходзіць са складу Ваенна-марскіх сіл Узброеных сіл Украіны. Пра гэта аўтар вядомай фразы напісаў днямі на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
— Шчыра кажучы, не вельмі хацелася, але так склаліся абставіны… Цяпер я вольны і гатовы дапамагаць 24/7.
Пакуль я магу быць карысным для маіх братоў-вайскоўцаў і ўсіх, хто мае патрэбу ў маёй дапамозе, я буду гэта рабіць.
Украінец падкрэсліў, што заўсёды быў верным марской пяхоце, і паабяцаў пазней распавесці пра прычыны свайго звальнення. Ён дадаў, што Украіна змагаецца за свае правы і ніколі нікому іх не аддасць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.