Асуджаны за "спробу дзяржперавароту" Юрый Зянковіч абскардзіў прысуд

Юрый Зянковіч / БЕЛТА
Асуджаны па "справе аб дзяржперавароце" Юрый Зянковіч абскардзіў прысуд.
Папярэднюю скаргу на прысуд падаў ягоны адвакат. "Асноўная будзе пададзеная пасля азнаямлення з пратаколам судовага паседжання", — цытуе "Спутнік" словы адваката.
Раней прысуд абскардзілі Рыгор Кастусёў і Аляксандр Фядута. Іншыя два фігуранты справы абскарджваць прысуд не плануюць.
Як распавядала Еўрарадыё, за "спробу дзяржперавароту" юрыст Юрый Зянковіч (ён мае і грамадзянства ЗША) быў асуджаны на 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а літаратуразнаўца і палітолаг Аляксандр Фядута, палітык Рыгор Кастусёў — на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму кожны. Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук асуджаныя на 2,5 года калоніі агульнага рэжыму за "актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Зянковіч атрымаў найбольшы тэрмін, хаця ён адзіны пайшоў на дамову са следствам.
У сваім апошнім слове на судовым працэсе Фядута бліскуча паказаў, што ніякай рэльнай змовы і спробы дзяржперавароту не было: усе фігуранты справы сталі ахвярамі правакацыі, якую зладзілі беларускія сілавікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.