Арына Сабаленка ўжо не другая ракетка свету
Арына Сабаленка ўжо не другая ракетка свету. Беларуская тэнісістка займае ў абноўленым сусветным рэйтынгу трэцяе месца. На другім цяпер чэшка Барбара Крэйчыкава.
Арына Сабаленка ўпершыню стала другой ракеткай свету ў жніўні 2021 года. У апошнія месяцы яна выступала не вельмі ўдала, што і адбілася на яе становішчы ў рэйтынгу. Лідыруе ў ім па-ранейшаму аўстралійка Эшлі Барці.
Вікторыя Азаранка захавала 16-е месца, Аляксандра Сасновіч з 61-га паднялася на 60-е.