Андрэй Ягораў сышоў з Офіса Святланы Ціханоўскай
Андрэй Ягораў / Еўрарадыё
Палітолаг Андрэй Ягораў сышоў з Офіса Святланы Ціханоўскай. Пра гэта паведамляе тг-канал Каардынацыйнай рады:
"Новаабраны спікер Каардынацыйнай рады не можа сумяшчаць працу ў Офісе і пасаду ў КР з-за канфлікту інтарэсаў. У сувязі з гэтым Ягораў напісаў афіцыйную заяву аб спыненні працоўных адносінаў з Офісам Святланы Ціханоўскай".
Ягорава абралі спікерам КР 13 сакавіка. Пасаду віцэ-спікеркі па выніках выбараў заняла лідарка ініцыятывы “Сумленныя людзі” Алена Жываглод.