Аляксея Навальнага могуць асудзіць на 13 гадоў зняволення
Дзяржабвінавачванне патрабуе асудзіць Аляксея Навальнага на 10 гадоў зняволення, а з улікам ранейшых прысудаў прызначыць яму 13 гадоў калоніі строгага рэжыму і два гады абмежавання волі. А таксама аштрафаваць на 1 мільён 200 тысяч расійскіх рублёў, паведамляе "Новая газета".
Суд праходзіць у калоніі ў Пакрове ва Уладзімірскай вобласці з лютага. Навальнага абвінавачваюць у махлярстве і абразе суда. Першае — выкарыстанне часткі данатаў, якія збіраліся на дзейнасць структур, "у асабістых мэтах". Другое — абраза ўдзельнікаў працэса і суддзі падчас разгляду справы аб паклёпе на ветэрана вайны.
zona.media