Аляксандр Фядута ў СІЗА КДБ прышчапіўся ад COVID-19 расійскай вакцынай
Літаратуразнаўца Аляксандр Фядута ў СІЗА КДБ піша каментары да рамана Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім".
"Прыкладна 40% намечанага гатова… Следчаму адаслалі першыя чатыры сшыткі з маімі рукапісамі. Калі ў яго не будзе пярэчанняў, спадзяюся, яны трапяць у друк", — цытуе яго ліст "Народная Воля".
Наконт побыту Фядута піша, што ацяпленне ў камерах уключылі, "але жывём мы ў світарах і тэрмабялізне".
Таксама ён піша, што прышапіўся ад COVID-19 расійскай вакцынай "Спутник V": "Абодва ўколы я перанёс практычна нічога не адчуўшы. Рэкамендую ўсім. Але, зразумела, па жаданні".
Аляксандр Фядута знаходзіцца пад вартай з красавіка па справе аб "падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту".