Алеся Міхалевіча перавялі ў Жодзіна?

Па яе словах, экс-кандыдата ў прэзідэнты ўжо няма ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Нагадаем, туды Міхалевіча перавялі з 5 на 6 студзеня. Пра тое, што мужа няма і там Мілана даведалася выпадкова, калі спрабавала перадаць перадачу.

Цяпер яна паспрабуе падаць заяву на імя начальніка следчага ізалятара, каб даведацца, куды перавялі мужа. Але надзеі на гэта мала, бо прыёмны час у СІЗА ўжо скончыўся.

Апошнім Міхалевіча бачыў яго адвакат увечары 6 студзеня. Па словах жонкі, палітык не паспеў забраць з СІЗА КДБ частку сваіх рэчаў, таму на сустрэчы з адвакатам быў вельмі лёгка апрануты.

Па словах жонкі, ёсьць меркаванне, што Міхалевіча перавялі ў Жодзіна. Але больш дакладна Мілана Міхалевіч спадзяецца даведацца 11 студзеня.