Air China адмяняе рэйсы ў Беларусь да 1 ліпеня
Air China адмяняе рэйсы ў Беларусь да 1 ліпеня. Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацыянальнага аэрапорта Мінска. Прычына такога рашэння кітайскай авіякампаніі не агучваецца.
Рэйс з Пекіна ў Мінск праз Будапешт выконваўся адзін раз на тыдзень у пятніцы. Шлях з КНР у Беларусь і наадварот займаў больш за 8 гадзін.
Нядаўна стала вядома, што Turkish Airlines падоўжыла адмену рэйсаў у Мінск да 15 траўня. А "Белавія" працягнула адмену рэйсаў у Тэль-Авіў.