Адзін голас – сотні лёсаў. Ці выратуе слова Трампа палітвязняў Беларусі? Эфір

Святлана Мацкевіч

Святлана Мацкевіч / Еўрарадыё

Паралельна візіту прадстаўніка прэзідэнта ЗША Кіта Келага ў Мінск з беларускіх турмаў пачалі выпускаць палітвязняў. Сярод іх — блогер Сяргей Ціханоўскі, які на сваёй першай прэс-канферэнцыі распавёў пра нечалавечыя ўмовы за кратамі: адсутнасць меддапамогі, сувязі з роднымі, забарону на лісты і нават магчымасць набыць прадукты. Ён заявіў: “Прэзідэнт Трамп можа сказаць адно слова — і ўсе выйдуць на волю”.

Ці сапраўды ўсё залежыць ад адной фразы з Вашынгтона? Якія сапраўдныя ўмовы застаюцца ў тых, хто дагэтуль у турмах? Што можа зрабіць міжнародная супольнасць, каб спыніць пакуты гэтых людзей?

У эфіры — Святлана Мацкевіч, адна з ініцыятарак Аб’яднання сваякоў палітвязняў, жонка філосафа Уладзіміра Мацкевіча, які таксама застаецца за кратамі. 

Размова — пра боль, надзею і дыпламатыю, якая можа выратаваць лёсы.

Эфір пачнецца ў 15:00 па Мінску, задавайце пытанні!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.