Адкрыццё помніка Віктару Цою ў Латвіі адклалі

Ён патрапіў у аўтакатастрофу на 35-м кіламетры шашы Слока — Талсі ў Латвіі.



Як паведамляе сайт delfi.lt, на сёння было запланаванае адкрыццё на месцы гібелі Віктара Цоя адрэстаўраванага помніка. Аднак закончыць усе работы не паспелі, таму ўрачыстасць адклалі. Прычынай затрымкі стала пашкоджанне часткі цэнтральнай стэлы — давялося замаўляць новую партыю граніта.


Фота — delfi.lt