Ад легалізацыі да разводаў: якія пасткі чакаюць беларусаў у эміграцыі — эфір

Ёана Скарыцка і Вольга Дабравольская

Ёана Скарыцка і Вольга Дабравольская / Еўрарадыё

Не толькі “Дублін” ды іншыя складанасці з легалізацыяй паўстаюць перад беларусамі ў Польшчы. Да гэтага часу ёсць шмат пытанняў, якія так і не здолелі вырашыць ні на палітычным, ні тым больш на правапрымяняльным узроўні. Да прыкладу, праблемы з рэгістрацыяй дзяцей, народжаных у эміграцыі, пенсійныя пытанні, складанасці з афармленнем разводаў ці пабраннем шлюбу. Карацей, пытанняў безліч, з якімі справіцца (ці хаця б разабрацца) без дапамогі юрыстаў немагчыма. І добра, што ініцыятывы накшталт Цэнтра беларускай салідарнасці, "Партызанкі" і шэрагу, на жаль, нешматлікага, іншых, у нас усё ж ёсць.

Чаму апошнім часам змянілася стаўленне да беларусаў і чаго чакаць ад польскай міграцыйнай палітыкі ў будучым? Якія праблемы, апроч пытанняў легалізацыі, стаяць перад беларусамі найбольш востра сёння? Чаму пытанні з рэгістрацыяй нованароджаных дзяцей, пабраннем шлюбу і іншыя так складана вырашаюцца і ці могуць палітыкі прыспешыць станоўчыя змены ў патрэбным кірунку? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская і юрыстка ЦБС Ёана Скарыцка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.