Абуджэнне Еўропы: ці здолее ЕС супрацьстаяць і Маскве і Вашынгтону — эфір
Рыгор Ніжнікаў / скрыншот з відэа
Падтрымка правых сіл напярэдадні парламенцкіх выбараў у Германіі (ды і ў іншых краінах Еўропы) прадстаўнікамі адміністрацыі Дональда Трампа, ігнараванне інтарэсаў Еўрасаюза ў пытанні мірных перамоў з Расіяй, фактычная падтрымка Расіі праз галасаванне на яе карысць у ААН стварылі вялікае напружанне ў адносінах паміж ЗША і ЕС. І гэта мы яшчэ не згадваем паводзінаў найбліжэйшага паплечніка Трампа Маска, якія абураюць еўрапейцаў, заігрыванняў з рэжымам Лукашэнкі і шмат чаго яшчэ…
Што адбываецца паміж Еўропай і ЗША і ці варта казаць пра турбулентнасць, у якой сёння нібыта знаходзіцца Еўропа? Чаго дамагаецца адміністрацыя Трампа, падтрымліваючы правых у ЕС і што стаіць за нібыта імкненнем наладзіць адносіны з Беларуссю? Ці разумее Еўропа ўзровень небяспекі з боку Расіі і чым небяспечны рост папулярнасці правых папулістаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эксперт Фінскага інстытута міжнародных спраў Рыгор Ніжнікаў у 16:00.