Абломкі імперыі: якія пагрозы Беларусі нясуць імперскія амбіцыі Расіі — эфір

Яўген Красулін / Еўрарадыё
Гісторыя сведчыць, што любая імперыя рана ці позна заканчвае сваё існаванне развалам. І што пад яе заваламі гінуць краіны, якія да той імперыі і адносінаў не мелі. Пра гэта добра разважаць, чытаючы падручнік па гісторыі. Іншая рэч — жыць у час, калі імперыя, якая ўжо пачала развальвацца, спрабуе вярнуць сабе веліч. І гэтыя спробы ў той ці іншай ступені закранаюць наўпрост цябе, тваё жыццё і тваю краіну, якой тая імперскасць і аднаўленне велічы краіны-суседкі зусім не патрэбныя. Яшчэ горш, калі пра нейкія імперскія амбіцыі заяўляюць і палітыкі іншых краін. Асабліва тых, ад якіх такіх праяў ніяк не чакаў.
Чаму Расійская імперыя развальваецца так доўга і ці сапраўды тое, што сёння адбываецца з Расіяй, — гэта праявы імперскасці? Ці могуць дзяржавы-суседзі засцерагчыся ад такіх імперскіх амбіцый і ці ўратуе Беларусь спроба дагадзіць Маскве? Ці маюць дачыненне да імперскасці жаданні Трампа далучыць да ЗША Канаду і набыць Грэнландыю? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, маяністам Яўгенам Красуліным. Праграма выходзіць раз на два тыдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.