7-гадовае дзіця патанула ў штучнай сажалцы ў Віцебскім раёне

Дзіця патанула ў штучнай сажалцы

Дзіця патанула ў штучнай сажалцы / pixabay.com

У Віцебскім раёне адбылася трагедыя: на тэрыторыі садовага таварыства "Аграхімік", патанула дзіця 2018 года нараджэння.

Усё здарылася ўчора, 24 траўня. Як расказалі ў МНС, хлопчык разам з кампаніяй дзяцей адправіўся да вадаёма, дзе і адбылася трагедыя.

Ратавальнікі апублікавалі відэа з месца здарэння.

У МНС заклікалі бацькоў не пакідаць сваіх дзяцей без нагляду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.