4 красавіка пададуць заяўку на "Чарнобыльскі шлях"
Заяўка прадугледжвае збор удзельнікаў 26 красавіка ў 17.45 ля Акадэміі навук і шэсце з 18.30 да Чарнобыльскай капліцы, дзе адбудзецца мітынг.
На паседжанні аргкамітэта па правядзенні "Чарнобыльскага шляху" ў Мінску вырашана накіраваць заяўку на разгляд у Мінгарвыканкам 4 красавіка. У паседжанні ўзялі ўдзел прадстаўнікі большасці дэмакратычных партый і грамадскіх аб'яднанняў Беларусі, перадае Радыё "Рацыя".