3,5 гады ўзмоцненага рэжыму — чакана жорсткі прысуд
Пры тым, што, на думку праваабаронцаў, віна Мікіты Ліхавіда ў судзе даказаная не была.
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч, які прысутнічаў на працэсе, заявіў у жывым эфіры Еўрарадыё, што не лічыць даказанай віну Ліхавіда ў судзе. "З тых матэрыялаў, што былі агучаны ў часе працэсу, нават не вынікае, што ён знішчыў нейкую маёмасць, у чым яго вінавацілі. Не кажучы ўжо аб спрычыннасці да іншых дзеянняў, якія маюць дачыненне да "масавых беспарадкаў" — гвалту, узброенаму супраціву і г. д.", — адзначыў Стэфановіч.
"Мы настойвалі і працягваем настойваць, што ніякіх "масавых беспарадкаў", як гэта апісана ў адпаведным артыкуле крымінальнага кодэкса, у Мінску 19 снежня не было", — падкрэсліў праваабаронца.