27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту
Прэзідэнт Малдовы Мая Санду ў Асвенціме / facebook.com/maia.sandu/
27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. З гэтай нагоды запланаваныя шматлікія мерапрыемствы. Яны пачаліся яшчэ напярэдадні.
Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста быў устаноўлены ААН у 2005 годзе. Датай абралі дзень вызвалення ў 1945 годзе нацысцкага канцлагера "Асвенцім".
Кіраўнікі дзясяткаў краін і міжнародных арганізацый у панядзелак паўдзельнічаюць у цырымоніі, прысвечанай 80-й гадавіне вызвалення "Асвенціма".