25 сакавіка — Дзень Волі

Сёння адзначаецца Дзень Волі. 25 сакавіка 1918 года ў Менску Рады Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла 3-ю ўстаўную грамату, якой абвясціла дзяржаўную незалежнасць нашай краіны.

Традыцыйна нацыянальныя сілы адзначаюць Дзень Волі святочным шэсцем і мітынгам. Сёлета, паколькі ўлады дазволілі толькі мітынг на плошчы Бангалор у сталіцы, заяўнікі вырашылі адмовіцца ад правядзення вулічнай акцыі.

Лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч на прэс-канферэнцыі 22 сакавіка заявіў, што "прынятае рашэнне памяняць фармат і адзначыць гэты дзень у выглядзе ўскладання кветак да помніка Янку Купалу".

Паводле Міколы Дземідзенкі, меркаванне "Маладога фронту" крыху адрозніваецца, і рашэнне аб адмене акцыі было "не зусім супольнае"."Так, мы лічым, што ў гэты дзень ісці на Бангалор непрымальна, але адмяняць акцыю яшчэ больш непрымальна. Таму мы, як і раней, заклікаем усіх прыйсці 25 сакавіка на плошчу Якуба Коласа", — заявіў Дземідзенка. Да гэтага рашэння "Маладога фронту" далучылася "Еўрапейская Беларусь".

Фота — bymedia.net