13 чэрвеня ў Мінску пачнуць судзіць праваабаронцу Насту Лойка
Наста Лойка / t.me/humanconstanta
13 чэрвеня пачнуць судзіць праваабаронцу Насту Лойка. Справу палітзняволенай будуць разглядаць у Мінскім гарадскім судзе, суддзя — Алена Шылько, піша @prisoners_spring96.
Лойка за кратамі з кастрычніка 2022 года: спачатку быў адміністрацыйны арышт, а пасля ўзнікла крымінальнай справа. Яе абвінавачваюць у "распальванні іншай сацыяльнай варожасці". Падставай для гэтага называюць удзел праваабаронцы ў напісанні справаздачы аб пераследзе анархісцкай супольнасці ў Беларусі за 2018 год. У ёй даецца крытычная ацэнка дзейнасці міліцыянераў.
Насту Лойка прызналі праваабаронцай года ў Беларусі.