11-гадовы хлопчык стварыў анімацыйны фільм "Украіна пераможа" (відэа)

Анімацыйны кароткі фільм "Украіна пераможа" стварыў кіеўскі школьнік 11-гадовы Цімафей Ландроў. Яму належаць ідэя, сцэнар і анімацыя.

У фільме адзначаецца, што Украіна была мірнай краінай, пакуль на яе не напаў вораг. Аднак "Украіна — краіна вольных людзей, і яны будуць адстойваць сваю свабоду, нават коштам свайго жыцця", каб "не быць рабамі".

Паводле слоў хлопчыка, такім чынам ён хацеў падтрымаць украінскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца на фронце, інфармуе Еспресо.TV.