З'явіліся фатаздымкі з суда над журналістам Ігарам Карнеем
Ігар Карней у зале суда / ctv.by
У інтэрнэце з'явіліся фатаздымкі з суда над журналістам Ігарам Карнеем. Яго справу разглядаюць у Мінскім гарадскім судзе.
Паводле інфармацыі дзяржСМІ, Карнея вінавацяць у супрацоўніцтве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў. Рэжым Лукашэнкі прызнаў гэтую арганізацыю "экстрэмісцкім фармаваннем".
Карнею пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.
Як распавядала Еўрарадыё, сёння да будынка суда, дзе разглядаюць справу журналіста, прыязджалі еўрапейскія дыпламаты.
Ігар Карнея затрымалі 17 ліпеня, у яго дома адбыўся ператрус. Напачатку яго арыштавалі на 10 сутак, а потым пачалі крымінальную справу.
Ігар Карней у зале суда / ctv.by