Звычайны фашызм: адкуль ён узяўся і чым адрозніваецца ад камунізму — эфір

Яўген Красулін / Еўрарадыё
Нацыянал-сацыялісты на чале з Адольфам Гітлерам, якіх пазней пачалі называць проста “нацысты”, прыйшлі да ўлады праз дэмакратычныя працэдуры. Але партыі (ці лідары) з падобнай ідэалогіяй у прыблізна той жа час перамаглі не толькі ў Нямеччыне. Былі яшчэ і фашысты Італіі. Быў і Савецкі Саюз на чале з камуністамі і Іосіфам Сталіным, якія мала чым ад нацыстаў адрозніваліся. І якія вельмі хутка знайшлі агульную мову. Вось толькі іх альянс хутка скончыўся. І скінчыўся трагічна для ўсёй Еўропы і ўсяго свету.
Што прывяло Гітлера да ўлады і чаму яго паслядоўнікі атрымалі падтрымку людзей і ўлады ў іншых краінах? Што зблізіла пазіцыі Гітлера і Сталіна і што стала прычынай здрады Адольфа Іосіфу? Ці перамаглі б саюзнікі без дапамогі ЗША і ці сталі пераемнікамі фашызму рашызм і лукашызм? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным у 13:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.