Журналіст крамлёўскага пулу: Пуцін можа адмовіцца ад падтрымкі ДНР
Такую версію агучыў спецыяльны карэспандэнт выдавецкага дома "Камерсант" Андрэй Калеснікаў.
У сваім артыкуле ён тлумачыць, чаму Расія пагадзілася перадаць чорныя скрыні малайзійскага "Боінга" замежным спецыялістам. На думку Калеснікава, Уладзімір Пуцін "хоча па меншай меры пераправерыць інфармацыю, якую ён атрымлівае па розных каналах ад сваіх падначаленых".
Калі раптам высветліцца, што баевікі маюць дачыненне да трагедыі, гэта радыкальна зменіць стаўленне Пуціна да іх, кажа журналіст. Нават калі выявіцца, што гэта трагічная выпадковасць. Па словах Калеснікава, у гэтым выпадку Пуцін адмовіцца ад баевікоў, бо не захоча несці адказнасць за смерць мірных грамадзян.