Жанчына параніла сябра вавёркай, бо ён прыйшоў без піва
Незвычайнае здарэнне адбылося ў амерыканскім горадзе Норт-Чарльзстан у штаце Паўднёвая Караліна.
Паліцыя затрымала жанчыну, якая параніла мужчыну... керамічнай вавёркай. Хелен Уільямс распавяла паліцыянтам, што пацярпелы сам зваліўся на падлогу і параніўся. Аднак не змагла патлумачыць, чаму яе рукі і вопратка былі ў крыві.
Мужчына не змаўчаў, ён расказаў паліцыі, што Уільямс раз'юшылася, калі раніцай на Каляды ён прыйшоў без піва — з-за свята крамы былі зачыненыя. Жанчына схапіла керамічную вавёрку і ўдарыла яго па галаве, а пасля калола ёй яго ў грудзі і плячо.
Цяпер мужчына шпіталізаваны, а яго крыўдзіцелька знаходзіцца за кратамі, паведамляе РІА "Новости".
Фота — Fotolia