Жан-Эрык Хольцапфель: Стаўленне ўладаў да нас не пагоршылася з-за санкцыяў
Пасля афіцыйнага зацвярджэння на пасаду кіраўніка прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Мінску Жан-Эрык Хольцапфель пагадзіўся даць інтэрв'ю Еўрарадыё.
- Спадар Хольцапфель, пасля даволі доўгага чакання Вы прыступілі да працы ў Мінску. Што з гэтага моманту зменіцца ў стасунках паміж ЕС і Беларуссю? Якія каротка- і доўгатэрміновыя эфекты вы прадбачыце?
- Тое, што можна назваць імгненным эфектам, - гэта сам факт, што цяпер у нас ёсць прадстаўніцтва ў Беларусі, як і ў шмат якіх іншых краінах свету. У гэтым сэнсе для нас нарэшце наступіла нармальная сітуацыя ў Беларусі, калі мы можам мець лепшыя кантакты з усімі бакамі: і ўладамі, і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, і іншымі дзеячамі беларускага грамадства. Гэта таксама азначае, што мы можам развіваць супрацоўніцтва і лепей абменьвацца інфармацыяй па Беларусі і па Еўрасаюзе.
- То бок, абменьвацца інфармацыяй пра Беларусь з Бруселем?
- Мэтай прадстаўніцтва з'яўляецца як зрабіць Беларусь лепш вядомай Бруселю, так і наадварот - зрабіць так, каб аб Еўрасаюзе лепей ведалі ў Беларусі.
- У адным з сваіх інтэрв'ю Вы казалі, што функцыі прадстаўніцтва ЕС у Мінску не будуць адрознівацца ад такіх прадстаўніцтваў у 118 краінах свету. Аднак не ўсе краіны маюць такія напружаныя стасункі з Еўракамісіяй, як Беларусь? У чым асаблівасць працы ў беларускіх умовах? Ці будуць у офіса Еўракамісіі нейкія абмежаванні ў мандаце, як у прадстаўніцтва АБСЕ?
- У нас няма абмежаванняў у мандаце, таму мы дзейнічаем тут, як у любой іншай частцы свету. Беларусь адносіцца да так званых "краінаў суседства", таму нашая дзейнасць у асноўным датычыцца рэалізацыі Еўрапейскай палітыкі суседства. А з-за сітуацыі ў Беларусі, якую акрэсліваюць шэраг заяваў Еўразвяза, нашая праца мае спецыфіку: яна скіраваная на дасягненне поўнага ўдзелу Беларусі ў палітыцы суседства на падставе вядомага дакументу ад лістапада 2006 г., які называецца "Што Еўрасаюз можа даць Беларусі".
- Вы маеце на ўвазе гэтыя 12 умоваў...
- Я б назваў іх хутчэй не ўмовамі, а пунктамі.
- Якім чынам вы зможаце запэўніць, што ёсць прагрэс у выкананні гэтых пунктаў? У нядаўнім інтэрв'ю Еўрарадыё намеснік дзяржсакратара ЗША падкрэсліў, што амерыканскі ўрад і Еўрасаюз разам намагаюцца, каб беларускія ўлады спачатку вызвалілі палітычных вязняў, а ўжо потым будуць зробленыя нейкія крокі ў адказ... Ці будзе ў вашага офісу права весці перамовы па гэтай тэме з беларускім урадам?
- Такога кшталту палітычныя перамовы знаходзяцца ў паўнамоцтвах не Камісіі, а Еўрасаюзу. Гэта значыць, што дыскусіі ў асноўным вядуцца на ўзроўні краінаў-сябраў ЕС, асабліва з краінай-старшынёй ЕС. Таму ў гэтай сферы мы дзейнічаем калектыўна.
Аднак пазіцыя Камісіі добра вядомая, яна адлюстраваная ў дакуменце 2006 г. На гэтай падставе мы можам сачыць за тым, што адбываецца ў краіне, і калі толькі можам, мы абмяркоўваем гэта з уладамі і іншымі дзеячамі ў Беларусі.
- Ці азначае гэта, што ваш офіс будзе проста яшчэ адным голасам, які нароўні з галасамі амбасадараў краінаў ЕС будзе гучаць ў Бруселі і ацэньваць тое, што адбываецца ў Беларусі? Ці ўсё ж у вас болей вырашальных паўнамоцтваў?
- Гэта не зусім асобны голас. У Еўрапейскай знешняй палітыцы існуе прынцып дынамікі, які ўключае і ролю Еўрапейскай Камісіі. Я б сказаў, што нашая прысутнасць дапаможа большай дынаміцы і сумесным высілкам у ЕС у дачыненні Беларусі.
- Ці заўважылі вы нейкія змены ў стасунку да вашага офісу з боку беларускіх уладаў пасля таго, як стала вядома аб працягу яшчэ на год санкцыяў у дачыненні да шэрагу беларускіх чыноўнікаў?
- Мы не заўважылі нейкіх зменаў у стасунку да нас. Калі 7 красавіка было прынятае рашэнне аб працягу санкцый яшчэ на год, яно суправаджалася заявай ЕС і Камісіі, якая тлумачыла, чаму прынятыя гэтыя меры і ў якім кантэксце. Мы падкрэслівалі, што мы будзем адкрытыя да прагрэсу ў стасунках з Беларуссю, калі будуць зробленыя пэўныя істотныя крокі.
- Ці пасля гэтага з вамі сустракаліся беларускія ўлады?
- Так, калі я прыехаў, я сустракаўся з беларускімі чыноўнікамі.
- Ці яны каментавалі санкцыі, ці казалі пра магчымы прагрэс, якога могуць дасягнуць?
- Так, але я не магу болей нічога пра гэта казаць, бо звычайна мы не даем у медыі вынікаў двухбаковых перамоваў.
- На якім узроўні вяліся гэтыя размовы?
- Калі на мінулым тыдні прыязджала мая калега з Бруселя спадарыня Хільдэ Хардэман, мы размаўлялі з намеснікам міністра замежных справаў, спадаром Варанецкім.
- Распавядзіце, як цяпер будзе ісці працэдура зацвярджэння праектаў у межах інструмента палітыкі суседства? Куды трэба будзе падаваць заяўкі, якія тыпы праектаў будуць падтрымлівацца або ўжо падтрымліваюцца?
- Напачатку зменіцца няшмат, бо нашая дзейнасць на першым этапе будзе наглядацца з Кіева. Адкрыццё прадстаўніцтва дапаможа паскорыць працэдуры, наладзіць болей хуткі кантакт з кіеўскім офісам, але не памяняе змест праграмаў супрацоўніцтва.
- Ці можа колькасць такіх праграмаў павялічыцца ці паменшыцца ў залежнасці ад таго, ці будуць беларускія ўлады выконваць 12 пунктаў, прапанаваных Еўрасаюзам?
- Не ўсе праекты звязаныя з гэтым пытаннем. Напрыклад, цяпер у нас добра ідзе супрацоўніцтва ў транспамежных пытаннях, у сферах экалогіі, энергетыкі... Калі б мы мелі сітуацыю, у якой Беларусь поўнасцю карысталася б перавагамі Еўрапейскай палітыкі суседства, то, пэўна, праектаў было б болей. Аднак і цяпер у нас даволі добры ўзровень актыўнасці.
-Напэўна, ваш офіс сочыць за апошнімі палітычнымі падзеямі ў Беларусі - такімі, як судовы працэс над 14 моладзевымі актывістамі, або сакавіцкія падзеі з разгонам дэманстрацыі і ператрусамі на кватэрах журналістаў... Ці збіраецеся вы звяртацца да беларускіх уладаў з просьбай растлумачыць такія канкрэтныя пытанні?
- Мы сапраўды пільна сочым за гэтым, і гэта адлюстравалася ў заявах ЕС, прэс-рэлізе па 25-м сакавіка, дзе мы падкрэслілі пытанне арыштаў дэманстрантаў, а таксама журналістаў. Цяпер мы з усімі іншымі краінамі ЕС сочым за тым, што адбываецца, але я не магу вам сказаць болей, бо як вы ведаеце, адзін з працэсаў яшчэ не скончыўся.
- Ведаючы агульную пазіцыю Еўрасаюзу і Еўракамісіі па Беларусі, ці магчыма, што ваш офіс стане пэўнага кшталту пасярэднікам паміж праеўрапейскімі, прадэмакратычнымі недзяржаўнымі ініцыятывамі Беларусі і беларускім урадам, забяспечваючы, каб інцыдэнты, падобныя сакавіцкім, у будучым не мелі месца?
- Гэтыя пытанні мы падымаем кожны раз, калі сустракаемся з беларускімі ўладамі на палітычным узроўні. Мы таксама каардынуем сваю пазіцыю як з кіраўнікамі місій краінаў ЕС у Беларусі, так і ў Бруселі. Я думаю, падобныя ініцыятывы магчымыя. Мы гэта абмяркоўваем. Але - падкрэсліваю - на агульнасаюзным узроўні.
- Якую ролю замежныя вяшчальныя праекты - ды і ўвогуле незалежныя медыі - на вашую думку, могуць адыграць у гэтым працэсе? Апошнім часам падаецца, што беларускія ўлады лічаць, што такія праекты ў Беларусі непатрэбныя...
- Я думаю, што нічога дрэннага ў інфармаванні пра Еўрасаюз няма - было б дзіўна пачуць з нашага боку іншую ацэну. Мы толькі радуемся, калі інфармацыя пра ЕС распаўсюджваецца, і мы робім усё, што залежыць ад нас, каб распаўсюджваць такую інфармацыю...
Мы лічым, што праца свабодных медыяў у Беларусі і тых, што працуюць для Беларусі з-за мяжы, неабходная, бо ў краіне відавочна ёсць праблема з інфармацыяй. Мы лічым, што трэба падтрымліваць свабодныя СМІ, і мы вельмі пазітыўна ставімся да іх. Калі гэтыя медыі могуць даваць болей інфармацыі і пра Беларусь, і пра ЕС, гэта вельмі добра.
- Вы пачалі казаць пра інфармацыйную актыўнасць, якую вы забяспечваеце як офіс Еўракамісіі. А ці не маглі б Вы распавесці слухачам Еўрарадыё, што звычайны грамадзянін зможа атрымаць у вашым прадстаўніцтве? Ці, напрыклад, магу я прыйсці да вас паскардзіцца - як у амбасаду ЕС - на тое, што ў мяне праблемы з атрыманнем нямецкай візы? Ці ўсё ж офіс будзе хутчэй выконваць ролю свайго роду інфармацыйнага цэнтру, дзе, напрыклад, студэнт зможа атрымаць інфармацыю пра магчымасці адукацыі ў краінах ЕС?
- У некаторых галінах у нас няма асобных кампетэнцый: напрыклад, уся асноўная інфармацыя па візах знаходзіцца не ў нас, а ў амбасадах краінаў ЕС. Але што тычыцца іншых абшараў, мы можам быць карыснай крыніцай інфармацыі для беларусаў. Напрыклад, у нас толькі што выйшла новая тэматычная брашура для маладых людзей, якія жадаюць вучыцца за мяжой, такім чынам мы можам падзяліцца вялікай колькасцю інфармацыі па асобных праграмах. Ёсць і шмат іншых пытанняў, па якіх мы валодаем інфармацыяй.
- Ці кожны, хто прыйдзе ў ваш офіс за такой інфармацыяй, яе атрымае?
- Так і не. Зараз у нас вельмі маленькі штат, але нават з абмежаванымі рэсурсамі мы ўжо маем чым падзяліцца. Можна сказаць, мы будзем даваць максімум магчымага з таго, што ў нас ёсць, і чым далей, тым болей будзем развіваць інфармацыйную дзейнасць.
- Ці ёсць канкрэтныя акцыі, якія офіс будзе падтрымліваць у бліжэйшы час у Беларусі? Набліжаецца травень, а з ім і дзень Еўропы...
- Мы яшчэ занадта нядоўга тут, каб пра гэта казаць, але ў будучым мы б хацелі рабіць вельмі заўважнымі Дні Еўропы. Гэта было б вельмі пазітыўна.
Фота - БелаПАН