Зброевы барон: якія “вялікія здзелкі” ў Лукашэнкі з М’янмай і Алжырам — эфір

Уладзімір Жыгар

Уладзімір Жыгар / Еўрарадыё

Рэжым Лукашэнкі ўсё глыбей уцягвае беларускія прадпрыемствы і эканоміку ў расійскую вайну супраць Украіны. Усё больш прадпрыемстваў працуюць на забеспячэнне патрэб акупацыйных войск Расіі. Паралельна мілітарызуючы і іншыя сферы жыцця беларусаў, да прыкладу, адукацыю. Але зарабляць на заказах ад расійскага вайскова-прамысловага комплексу Лукашэнку, як выглядае, падалося недастатковым і, перакананыя эксперты і палітолагі, яго апошнія паездкі ў М’янму, Алжыр і Аман пераследавалі мэту гандлю зброяй. 

Чым адметнае новае расследаванне з цыкла “Зброевы барон”, якія новыя сведчанні працы беларускіх прадпрыемстваў на расійскую армію здабылі расследавальнікі? Што цікавага для Беларусі ёсць у М’янме і чаму візіт Лукашэнкі ў Алжыр можна лічыць гістарычным? Навошта Лукашэнка двойчы цягам аднаго свайго замежнага ваяжу лётаў у Аман і пры чым тут санкцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар. Праграма выходзіць раз на тры тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.