Затрыманае аўто з газетамі “Товарищ” і “Народная Воля” адпусцілі

Затрыманае сёння аўто, якое штосераду прывозіць са Смаленску наклад газет "Народная воля" і "Товарищ", адпусцілі без тлумачэння прычынаў затрымання. Намеснік галоўнага рэдактара газеты "Товарищ" Дзмітры Яненка кажа, што ў чарговым нумары гэтага выдання не было публікацыяў пра Дзень Волі. Ён таксама адзначыў, што прачытаць публікацыі свежага нумару ўжо можна на сайце www.camarade.biz.

Нагадаем, як толькі аўтамабіль, што перавозіў незалежныя выданні з друкарні, трапіў на беларускую тэрыторыю, яго затрымалі супрацоўнікі ДАІ. Яны 40 хвілінаў праводзілі праверку, а пасля загадалі кіроўцу машыны ехаць у Дубровенскі РУУС.