За антываенныя пратэсты Галіна Лагацкая арыштавана на 15 сутак
За антываенныя пратэсты мінчанка Галіна Лагацкая арыштавана на 15 сутак. Святлана Гацко, якая была затрымана з ёй, асуджана на 25 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляюць праваабаронцы.
Пра затрыманне Лагацкай стала вядома 7 сакавіка. Напярэдадні яна распаўсюджвала ў Заводскім раёне сталіцы лістоўкі “Не вайне!”. Асудзілі пенсіянерку за "несанкцыянаванае пікетаванне".
Антываенныя акцыі ў Беларусі працягваюцца. Не спыняюцца і суды над затрыманымі пратэстоўцамі.